Ірына Яўмененка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 21 лютага 1988
Дата затрымання: 27 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Осіпчык Анастасія
Групы: Бізнесмены, Выкладчыкі
Справы: Пратэсты Мінск
Ірына Віктараўна Яўмененка закончыла МДЛУ, мае сваё турыстычнае агенцтва. Працавала настаўніцай французскай мовы ў гімназіі. Меркавала ладзіць гастратуры на поўдзень Францыі.
Ірына была затрыманая 27 лютага 2022 года, у дзень галасавання на рэферэндуме. Спачатку яе асудзілі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага.
10 чэрвеня 2022 г. Ірына была прызнаная вінаватай і асуджаная да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.