Ірына Гаўрыловіч
Дата нараджэння: 30 жніўня 1980
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Пісарэвіч Яўген
Ірына Валянцінаўна Гаўрыловіч была асуджаная 8 снежня 2023 года па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя - Пісарэвіч Яўген.
6 лютага 2024 года ў Вярхоўным судзе разгледзелі апеляцыю на прысуд. Старшыня судовай калегіі - Святлана Бандарэнка.
23 лютага 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.