Ірына Халіп
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Суддзя: Брысіна Жанна
Групы: Журналісты
У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году Ірыну Халіп затрымалі па дарозе з плошчы Незалежнасьці і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ. Абвінавацілі ва ўдзеле і арганізацыі масавых беспарадкаў, пазьней — у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзеле ў іх.
Жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава; падчас яе ўвязьненьня ў СІЗА КДБ улады спрабавалі забраць зь сям’і трохгадовага сына.
29 студзеня 2011 году меру стрыманьня зьмянілі на падпіску аб нявыезьдзе з хатнім арыштам. 16 траўня 2011 году суддзя Заводзкага раённага горада Менску Жанна Брысіна асудзіла яе на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.