Ірэна Бярнацкая
кіраўніца Лідскага аддзялення "Саюза палякаў"
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1966
Дата затрымання: 25 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Дата вызвалення: 25 траўня 2021
Ірэна Адольфаўна Бярнацкая - кіраўніца Лідскага аддзялення "Саюза палякаў Беларусі".
Была затрымана 25 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу). Яе прывезлі ў Мінск на допыт у Следчы камітэт і пакінулі ў СІЗА-1 пад вартай.
«Гатовая сядзець доўга». Дачка адной з затрыманых у «справе Саюзу палякаў» расказала пра стан маці
"Вельмі небяспечная тэндэнцыя". Ціск на польскую меншасць у Беларусі працягваецца
Хто такая Ірэна Бярнацкая, кіраўніца лідскага аддзялення Саюзу палякаў, якой пагражае 12 гадоў зняволення
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведаміла, што тры з пяці зняволеных у Беларусі палякаў былі вывезеныя да Польшчы. Гэта палітзняволеныя Ірэна Бярнацкая, Марына Цішкоўская ды Ганна Панішава. Вярнуцца ў Беларусі яны цяпер не могуць. На мяжы ім далі падпісаць адпаведныя паперы.