Інга Рэйдальф
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 жніўня 1989
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Трусевіч Максім, Змітровіч Крысціна
Справы: Пратэсты Мінск
Інга Юр'еўна Рэйдальф была затрымана 13 кастрычніка 2022 года. Спачатку ёй прысудзілі арышт, затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах.
Яе змясцілі ў СІЗА-1.
Справу разглядалі ў судзе Першамайскага раёна. 19 студзеня 2023 г. суддзя Максім Трусевіч прызначыў Інзе і ейнай сястры Карыне два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Дзяўчын вызвалілі ў зале суда.
10 лютага 2023 г. МУС дадала былую палітзняволеную ў "спіс экстрэмістаў".
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 13 лістапада 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска. Суддзя Крысціна Змітровіч.
У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі.
У Мінску судзілі жыхароў Бабруйска за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту