Іна Шляжко
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 18 студзеня 1971
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Іна Іванаўна Шляжко была затрымана разам з мужам, калі выязджала з Беларусі ў госці да дзяцей. Утрымлівалася да суда ў СІЗА.
9 лютага 2024 года асуджана судом Савецкага раёна Мінска да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").
7 сакавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".
За Марш асудзілі мужа і жонку: іх затрымалі, калі яны выязджалі з Беларусі ў госці да дзяцей