Іна Плахатнюк
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 5 жніўня 1975
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Бачышча Алена
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»
Іна Віктараўна Плахатнюк затрыманая паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Яе пачнуць судзіць у Мінскім абласным судзе 12 верасня 2024 году. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Бачышча. Верагодна, судзіць жанчыну будуць за падтрымку палітвязняў.
«Вясна» знайшла жанчыну ў сацсетках, пра якую, верагодна, ідзе гаворка. Яна з Салігорску. Апошні «лайк» у Аднакласніках быў напачатку студзеня, якраз перад масавым рэйдам КДБ.
4 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.