Іна Панова

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 15 верасня 1985

Дата затрымання: 15 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 13 кастрычніка 2023

Справы: Пратэсты Мінск

Іна Іванаўна Панова была затрымана 15 ліпеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей.

Іну змясцілі ў СІЗА-1.

У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 г. быў вынесены прысуд палітзняволенай. Яе прызналі вінаватай і асудзілі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да разгляду апеляцыйнай скаргі Іну перавялі ў гомельскі СІЗА-3.

Напрыканцы студзеня 2023 г. стала вядома, што Іну этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

Па падліках праваабаронцаў, Іна мусіла выйсці на волю ў сярэдзіне кастрычніка 2023 г. 

Палітзняволенай прысудзілі паўтара года калоніі за ўдзел у пратэсным Маршы

Падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны. Тое, што Іна была на Маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»