Іна Можчанка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 29 траўня 1977
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 красавіка 2024
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Бацюшка Аляксандр
Групы: Журналісты
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Іна Віктараўна Можчанка — фігурантка крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), распачатай пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што да затрымання Іна працавала ў агенцтве БелТА на пасадзе кіраўніцы сектара працы з электроннай інфармацыяй аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў.
Утрымлівалася ў СІЗА-1, у канцы жніўня 2022 г. была пераведзеная ў брэсцкі СІЗА-7.
5 верасня 2022 г. у Брэсцкім абласным судзе пачаўся разгляд справы. Праз дзень суддзя Вера Філонік прызнала палітзняволеную вінаватай і прызначыла ёй пакаранне, якое прасіў пракурор Бацюшка, — тры гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.
КДБ уключыў палітзняволеную ў спіс "асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Іна адбывала пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4.
Выйшла на волю ў другой палове красавіка 2024 г.
Мінчанку асудзілі ў Брэсце па "справе Зельцэра"