Іна Дубініна

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Янкоўскі Генадзь

Жыхарку Мінска асудзілі да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» за «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»

6 чэрвеня ў судзе Заводзкага раёна Мінска агучылі вырак Іне Дубінінай. Суддзя Генадзь Янкоўскі прызнаў яе вінаватай паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці»). Ён асудзіў Іну на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».

Справа аб спагнанні матэрыяльнай кампенсацыі за шкоду арганізацыі будзе разглядацца ў межах грамадзянскай вытворчасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»