Іна Багданава
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 10 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 лістапада 2024
Суддзя: Ачалава Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Юрысты і адвакаты
Іна Антонаўна Багданава мае вышэйшую адукацыю, працавала юрысконсультам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Была асуджана па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Да суда Іна ўтрымлівалася пад вартай.
19 верасня 2023 года справу разгледзела ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска суддзя Анастасія Ачалава. Яна прызначыла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Адбывала тэрмін у ПК № 4.
Паводле падлікаў праваабаронцаў у лістападзе 2024 года вызвалена, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мінскую юрыстку асудзілі па 8 эпізодах на 1,5 года калоніі за ўдзел у акцыі пратэста