Ілона Белавус
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1996
Дата затрымання: 9 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Юрысты і адвакаты
Ілона Алегаўна Белавус — начальніца юрыдычнага аддзела сеткі салонаў "На связи". Згодна з інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, дзяўчына ўдзельнічала ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. На "пакаянным" відэа Ілона адмаўляе свой удзел у Маршах і выхад на праезную частку.
Спярша Ілоне прызначылі адміністрацыйны арышт паводле арт. 19.11-2 КаАП (распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а пасля ёй выставілі абвінавачанні паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дзяўчыну змясцілі ў СІЗА-1.
6 лютага 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска палітзняволеную асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Ілону адпусцілі з-пад варты ў зале суда.
3 сакавіка 2023 года была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.