Ілля Верамей
Палітвязень
Дата нараджэння: 9 лістапада 1993
Дата затрымання: 17 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Семянчук Аляксандр
Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Брэст
Ілля Юр'евіч Верамей — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) пасля акцый пратэсту ў горадзе ў жніўні 2020 года.
8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзеяў 9-10 жніўня мінулага года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітвязняў, якія праходзілі па справе, вінаватымі, а Іллю Верамею прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ілля знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў ПК № 15.
Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце
“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”