Ілля Вайцяховіч
Дата нараджэння: 26 кастрычніка 1985
Дата затрымання: 15 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Шут Юлія
Месца зняволення: СІЗА-1

Ілля Эдуардавіч Вайцяховіч — 36-гадовы сын вядомага бізнесмена Эдуарда Вайцяховіча. Быў затрыманы 15 студзеня 2022 года, калі ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі.
Амаль праз чатыры месяцы пасля затрымання ў судзе Ленінскага раёна Мінска Іллю быў вынесены прысуд. Суддзя Юлія Шут прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзіла два гады калоніі.