Ілля Толкач
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 студзеня 1991
Дата затрымання: 21 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 2 лістапада 2023
Суддзя: Малашэнка Вольга
Пракурор: Сініцкі Фёдар
Справы: Пратэсты Мінск
Ілля Аляксандравіч Толкач — жыхар Мінска, абвінавачаны паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
Паводле абвінавачвання, Ілля Толкач у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 г. знаходзіўся на праезнай частцы каля архітэктурнага комплекса “Мінск — горад-герой” і з іншымі пратэстоўцамі прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, што пацягнула парушэнне працы транспарту. Таксама ён абвінавачваўся ў тым, што публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у далоні і не падпарадкоўваўся патрабаванням спыніць такія дзеянні. Мужчына прызнаў віну часткова — пагадзіўся з фактам прысутнасці ў абазначым месцы, але не прызнаў, што ягоныя дзеянні пацягнулі спыненне грамадскага транспарту.
16 лютага 2021 г. яго асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З трэцяга ліпеня 2021 г. адбываў пакаранне ў папраўчай установе № 7.
Восенню 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
Тры гады “хіміі”. Суд вынес рашэнне па справе Іллі Толкача
"Дапамог перанесці лавачку на праезную частку". ІллюТолкачу пагражае тры гады зняволення