Ілля Тананка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 красавіка 2001

Дата затрымання: 13 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 сакавіка 2021

Дата вызвалення: 8 верасня 2022

Суддзя: Млечка Андрэй

Пракурор: Касьянчык Аліна

Групы: Студэнты

Ілля Мікалаевіч Тананка — студэнт МДЛУ, асуджаны на паўтара года "хіміі" за абразу палкоўніка міліцыі, начальніка АМАПу Мінска Дзмітрыя Балабы.

Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён напісаў на сцяне дома па вуліцы Скрыпнікава, дзе пражывае пацярпелы, "Балаба-забойца", чым публічна абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сам Ілля на судзе адзначаў, што пакінуў надпісы на аб'явах, размешчаных на інфармацыйных стэндах каля пад'ездаў: ён разумеў, што гэта абраза, але хацеў выказаць сваё меркаванне.

На Іллю была распачатая крымінальная справа па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Андрэй Млечка 26 лістапада 2020 года пакараў хлопца паўтара гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд абавязаў студэнта выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі за маральную шкоду.

13 сакавіка 2021 года Ілля Тананка адправіўся адбываць пакаранне ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу № 9 у Віцебску.

Ілля цалкам адбыў тэрмін і 8 верасня 2022 г. выйшаў на волю.

За абразу начальніка мінскага АМАПу Балабы студэнта асудзілі на паўтары гады "хіміі"

Суд Фрунзенскага раёна разглядзеў крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 19-гадовага студэнта МДЛУ Іллі Тананкі за абразу палкоўніка міліцыі, начальніка АМАПу Мінска Дзмітрыя Балабы. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён напісаў на сцяне дома па вуліцы Скрыпнікава, дзе пражывае пацярпелы,"Балаба – забойца", чым публічная абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Суддзя Андрэй Млечка 26 лістапада пакараў хлопца паўтара гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд абавязаў студэнта выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі за маральную шкоду.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»