Ілля Шакіраў
Палітвязень
Дата затрымання: 30 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Супічэнка Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Ілля Сяргеевіч Шакіраў - грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вядучы інжынер-праграміст аднаго з прадпрыемстваў Беларусі. Яго абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, былога начальніка ГУБАЗіК МУС Дзмітрыя Ковача (арт. 364 КК). Яго затрымалі 30 лістапада 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.
Суд Партызанскага раёна Мінска 13 сакавіка 2023 года прызначыў Іллю Шакіраву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Супічэнка.
Адбывае тэрмін у ПК № 15.
У Мінску асудзілі айцішніка, які пагражаў гвалтам былому начальніку ГУБАЗіКа Дзмітрыю Ковачу і яго сям'і