Ілля Сілкоў
Дата нараджэння: 23 лютага 2001
Дата затрымання: 13 верасня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубахава Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Іллю Сілкова затрымалі і ўстрымлівалі пад вартай з 13 верасня 2023 года. Ён мае вышэйшую адукацыю, удзельнічаў у рэсрубліканскім конкурсе "Бітва розумаў" сярод навучэнцаў прававых класаў.
Суд Жлобінскага раёна 11 лістапада 20232 года паводле ч. 1 арт. 342 КК прызначыў Сілкову пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") на тэрмін два гады. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.
1 снежня 2023 г. МУС дадала Іллю ў "спіс экстрэмістаў".
Да "хатняй хіміі" асудзілі жыхара Жлобіна за ўдзел у акцыі пратэсту тры гады таму