Ілля Сілянкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 красавіка 1999
Дата затрымання: 29 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 25 жніўня 2022
Суддзя: Дварачэнка Сяргей
Пракурор: Набокаў С.
Групы: Студэнты
Ілля Генадзьевіч Сілянкоў — жыхар Краснаполля (Магілёўская вобласць), студэнт чацвёртага курса Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту. Асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па справе аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Сілянкова прызналі вінаватым у тым, што 13 жніўня 2020 года ён расклеіў і раскідаў не менш за 17 улётак з выявай Лукашэнкі і надпісам пра яго, якія "прынізілі яго гонар і годнасць".
Ілля адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9.
Хлопец цалкам адбыў пакаранне і 25 жніўня 2022 г. выйшаў на волю.