Ілля Патрушаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 снежня 1998
Дата затрымання: 22 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады і 8 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 жніўня 2023
Суддзя: Сергяевіч Мікалай
Пракурор: Аношка Андрэй
Справы: Пратэсты Жлобін
Ілля Яўгенавіч Патрушаў - удзельнік акцыі пратэсту ў Жлобіне 9 жніўня.
На яго была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулаў 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).
22 сакавіка 2021 года суд Жлобіна вынес прысуд Іллі: 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У судзе Жлобінскага раёна 21 кастрычніка 2021 года вынесены ячшэ адзін прысуд палітзняволеным Іллю Патрушаву і Віктару Шмігельскаму. Хлопцаў вінавацілі па крымінальнай справе за абразу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ) і прызначылі пакаранне: абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год кожнага. Па сукупнасці пакаранняў, шляхам частковага іх складання, суд канчаткова прызначыў Іллю Патрушаву пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады і восем месяцаў. Такім чынам, да ранейшага пакарання дадалося яшчэ два месяцы калоніі.
15 жніўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПК № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.
Хроніка судовых пасяджэнняў:
Жлобін: палітвязняў, якія адбываюць пакаранне, ізноў асудзілі. На гэты раз за абразу дзяржаўных сімвалаў
"Білі нагамі ў міліцэйскія шчыты". У Жлобіне судзяць яшчэ траіх удзельнікаў акцый пратэсту
Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне