Ілля Паланянкін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1985
Дата затрымання: 15 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 19 ліпеня 2023
Суддзя: Кедаль Дзмітрый
Пракурор: Пятрашка Сяргей
Справы: Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Даніэла Клюкерт, дэпутатка Бундэстага
Ілля Андрэевіч Паланянкін быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.
Знаходзіўся ў статусе абвінавачанага па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Пазней стала вядома, што таксама Іллю абвінавацілі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
Іллю, а таксама двух іншых фігурантаў справу (Яна Дайліду і Пятра Грэцкага) прызналі вінаватымі ў "актыўныў групавых дзеяннях" на акцыі пратэсту ў Гродне, якая праходзіла 6 верасня. А менавіта ў тым, што "браліся за рукі (станавіліся ў счэпку), актыўна заклікалі іншых грамадзян удзельнічаць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, кінулі неўсталяваны прадмет у бок супрацоўнікаў МУС". Ілля Паланянкін сваёй віны не прызнаў.
9 сакавіка 2021 года быў вынесены прысуд: 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Пракурор апратэставаў прысуд, палічыўшы яго занадта мяккім, але Гарадзенскі абласны суд пакінуў прысуд без зменаў.
З 13 чэрвеня 2021 года Ілля Паланянкін адбывае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 49.
Па падліках праваабаронцаў, палітзняволены цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.