Ілля Міронаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1982
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 24 кастрычніка 2022
Суддзя: Мохараў Аляксандр
Групы: Актывісты, Дзеячы культуры
Справы: Справа Зельцэра
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ілля Уладзіміравіч Міронаў — валанцёр з Гомеля, вядомы ў горадзе арганізатар рок-канцэртаў.
Быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Спачатку Іллю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК (распальванне варажнечы), але падчас следства абвінавачанне замянілі на арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Ініцыятыва Іллі Міронава "Пішыце лісты" была ў ліку прэтэндэнтаў на перамогу ў Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў намінацыі "Кампанія/ініцыятыва года-2021".
Нават за кратамі Ілля працягваў падтрымліваць беларусаў лістамі салідарнасці, але зусім не атрымліваў адказаў.
24 кастрычніка 2022 г. у судзе Савецкага раёна Гомеля адбыўся разгляд ягонай справы. Іллю прызналі вінаватым і прызначылі яму паўтара года зняволення, а таксама 200 базавых велічыняў штрафу. Праз тое, што валанцёр больш за год утрымліваўся за кратамі, яго пастанавілі вызваліць у зале суда.
У лістападзе 2022 г. Іллю затрымлівалі на пяць сутак за падпіску на суполку ў "ВКонтакте", прызнаную ўладамі экстрэмісцкай.
На пачатку снежня ён атрымаў па пошце ліст з суду. Мяркуючы па ўсім, пракурорка Ірына Курбацкая лічыць прысуд мяккім і патрабуе перагляду справы.
8 снежня Ілля пайшоў у РАУС на прафілактычную гутарку і быў ізноў затрыманы на 12 сутак. Быў вызвалены 20 снежня 2022 г.
10 лютага 2023 г. МУС дадала былога палітзняволенага ў "спіс экстрэмістаў".
У сакавіку 2023 г. Іллю затрымалі на 13 сутак. У яго дома адбыўся шосты з 2020 года ператрус. Неўзабаве пасля вызвалення актывіста ізноў затрымалі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
11 траўня 2023 г. Ілля быў зноў затрыманы, і 12 траўня 2023 г. яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, пасля чаго ён быў вымушаны з'ехаць з краіны.
У лістападзе 2023 г. стала вядома, што на Іллю Міронава завялі чарговую крымінальную справу. Пра гэта на сваёй Facebook-старонцы распавяла яго маці, Валянціна Міронава. Яе выклікаюць у Следчы камітэт у якасці сведкі.
Facebook-старонка Іллі Міронава прызнаная "экстрэмісцкай". Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёна Віцебска 20 лістапада 2023 г.
Ілля Міронаў: Мяне затрымалі за тое, што я пішу скаргі
Валанцёр пасля года за кратамі па "справе Зельцэра": "Мне прысніўся нейкі кашмар, я расплюшчыў вочы і зноў 2021 год"
Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі да 1,5 года калоніі і вызвалілі ў зале суда
У валанцёра-палітвязня Іллі Міронава рэзка пагоршылася здароўе