Ілля Мазоль
Дата нараджэння: 5 красавіка 2002
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Мішураў Аляксандр
Мазоль Ілля Андрэевіч 10 лютага 2023 года асуджаны судом Лідскага раёна ў сувязі са здзяйсненнем злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Мішураў прызначыў Іллю 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”).
Адбывае пакаранне.
3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну асудзілі на паўтара года "хіміі" за каментары ў тэлеграм-суполцы "Ліда 97%"