Ілля Лахманенка
Дата нараджэння: 31 студзеня 1988
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Хвайніцкая Жанна
Справы: Пратэсты Мінск
Лахманенка Ілля Генадзевіч асуджаны судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 30 чэрвеня 2023 года справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая.
20 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
6 траўня 2024 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Менска супраць Іллі разгледзелі справу па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Суддзя Мотыль Таццяна.
2, 9 і 15 жніўня і 3, 12 верасня 2024 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска суддзя Таццяна Пірожнікава будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".