Ілля Лабацэвіч
асуджаны на паўтары гады калоніі
Дата нараджэння: 16 снежня 1982
Дата затрымання: 14 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: ПК №17

Ілля Аляксандравіч Лабацэвіч – жыхар Наваполацка, асуджаны па артыкуле аб гвалтоўных дзеяннях у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ).
14 верасня, у адзін з нядзельных маршаў, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.
27 лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд Іллі Лабацэвічу: паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Знаходзіцца ў СІЗА-2 у Віцебску.
![]()
Наваполацк: Пачаўся разгляд справы Лабацэвіча, які бараніў маці ад міліцэйскай дубінкі
![]()
Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу, які бараніў ад амапу сваю маці