Ілля Крук

Дата нараджэння: 28 жніўня 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Дата вызвалення: 2 лютага 2023

Суддзя: Абзалімава Вераніка

У судзе Партызанскага раёна Мінска 2 лютага 2023 года разгледзелі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 36-гадовага Іллі Анатольевіча Крука. Яго абвінавацілі ў тым, што 16 жніўня 2020 года ён узяў удзел у «Маршы за свабоду» ў Мінску, а менавіта «публічна выкрыкваў лозунгі, рабіў воплескі рукамі, ажыццяўляў блакаванне руху транспарту праз перакрыццё праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі асобамі на палосы руху праспекта Незалежнасці».

Абвінавачаны ў судзе віну прызнаў цалкам і раскаяўся. Патлумачыў, што «паддаўся дзеянням натоўпу». Доказам удзелу ў мітынгу Іллі сталі дадзеныя білінгу, а таксама відэазапіс, на якім «абвінавачаны зафіксаваны на праезнай частцы побач з людзьмі з сімволікай бел-чырво-белага колеру».

У выніку суддзя Вераніка Абзалімава асудзіла яго да двух гадоў «хатняй хіміі».

Да суда Крука ўтрымлівалі пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.

Да затрымання мужчына займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю.

3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»