Ілля Кавалёў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 2 жніўня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 1 траўня 2023
Суддзя: Новікава Людміла
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Уладзіслава Мазурава і Іллю Дзмітрыевіча Кавалёва абвінавацілі паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса.
У судзе Дрыбінскага раёну 1 лютага 2023 года суддзя Людміла Новікава прызначыла Уладзіславу і Іллю тры месяцы арышту кожнаму.
Ілля Кавалёў – грамадзянін іншай краіны. Пра Мазурава вядома, што ён мясцовы жыхар ўзростам 22 год.
24 лютага 2023 г. МУС уключыла яго ў "спіс экстрэмістаў".
У траўні 2023 г. скончыўся тэрмін арышту.
У Дрыбіне двум хлопцам прысудзілі па тры месяцы арышту за сарваны чырвона-зялёны сцяг