Ілля Карташоў

Дата нараджэння: 25 студзеня 1983

Дата затрымання: 17 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Акавітая Таццяна

Карташоў Ілля Аляксандравіч быў затрыманы ў Гродна 17 ліпеня 2023 года супрацоўнікамі міліцыі. Пасля допыту яго адвезлі ў Мінск. Папярэдне вядома, што яго вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Сям’я Карташова прыжывае ў Чэрвені Мінскай вобласці.

Асуджаны судом Цэнтральнага раёна г. Мінска паводле арт. 391, ч. 1 арт. 368, арт. 369 Крымінальнага кодэкса да 4 гадоў "хатняй хіміі". З 6 па 9 кастрычніка 2023 года справу разгледзела суддзя Акавітая Таццяна.

27 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»