Ілля Кадзетаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 жніўня 1997
Дата затрымання: 7 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 студзеня 2022
Дата вызвалення: 6 студзеня 2024
Суддзя: Качалава Наталля
Справы: Пратэсты Жлобін
Ілля Андрэевіч Кадзетаў — жыхар Жлобіна, асуджаны 16 снежня 2021 года па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
З 7 студзеня 2022 года адбываў пакаранне ў ПУАТ-24.
Выйшаў на волю ў пачатку студзеня 2024 г.
За жнівеньскія акцыі пратэсту ў Жлобіне асудзілі яшчэ двух юнакоў