Ілля Груздзёў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ерафееў Яўген
Пракурор: Ціпашкіна
Справы: Пратэсты Жлобін
29 ліпеня 2021 года суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу разглядаў суддзя Яўген Ерафееў. Бок дзяржабвінавачвання падтрымлівала Ціпашкіна.
У выніку суд пакараў абвінавачаных абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу: Сяргея Якубенку тэрмінам на 3 гады, а Іллю Груздзева – на 2 гады і 6 месяцаў.
Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да "хатняй хіміі" за падзеі 9-10 жніўня