Ілля Гольцаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 жніўня 1991

Дата затрымання: 1 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 10 сакавіка 2023

Суддзя: Бягун Васіль

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Іллю Уладзіміравічу Гольцаву выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і змясцілі ў СІЗА-3.

23 жніўня 2022 г. суддзя Васіль Бягун прызнаў Іллю Гольцава вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму. 18 лістапада была разгледжаная апеляцыйная скарга: прысуд пакінулі ў сіле.

1 снежня 2022 г. КДБ уключыў Іллю ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 10 сакавіка 2023 г. выйшаў на волю.

Распальваў сацыяльную варожасць: жыхара Гомеля асудзілі на паўтара года калоніі

У Гомельскім абласным судзе 23 жніўня вынесены прысуд 31-гадоваму Іллю Гольцаву. Суддзя Васіль Бягун прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»