Ілля Гапон
Дата нараджэння: 5 жніўня 1975
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Царук Руслан
Пракурор: Мохараў Юрый
Справы: Пратэсты Гомель
Ілля Гапон быў абвінавачваны ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
8 верасня 2021 года ў Гомельскім абласным судзе вынеслі прысуд. Суддзя Руслан Царук пастанавіў прызнаць Іллю Гапона вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адбываннем ва ўмовах агульнага рэжыму. Канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынства.
Іллю Гапона асудзілі на 3 гады калоніі за размяшчэнне ў тэлеграме спосабаў барацьбы з міліцыянтамі