Ілля Гагіеў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 29 снежня 2023
Суддзя: Блізнюк Юлія
Пракурор: Касьянчык Аліна
Справы: Пратэсты Мінск
Ілля Раландавіч Гагіеў — жыхар Мінска, якога прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.
Яго асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову — "хіміі".
У канцы студзеня 2022 быў пераведзены з ПУАТ №26 у ПУАТ №24.
Выйшаў на волю напрыканцы 2023 г.
Тры гады "хіміі" прызначаныя па чарговай справе па жнівеньскіх падзеях