Ілля Фрэнь

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 чэрвеня 1989

Дата затрымання: 24 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 снежня 2020

Дата вызвалення: 20 верасня 2024

Суддзя: Целіца Лідзія

Справы: Пратэсты Мінск

Ілля Валер'евіч Фрэнь – мінчука суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня 2020 года асудзіў паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі.

З 29 ліпеня па 8 жніўня ён утрымліваўся пад вартай, зноў затрымалі ў залі суда.

Іллю дома чакала сям'я: жонка і 7-гадовае дзіця.

Выйшаў на волю з ПК № 1 восенню 2024 г. 

Да чатырох гадоў калоніі асудзілі мінчука за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 14 ліпеня

Суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня асудзіў паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса 29-гадовага Іллю Фрэня. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі – ён адбіваў пратэстоўца ад затрымання. Ілля прызнаў віну часткова, так як шмат чаго не памятае з-за таго, што знаходзіўся «на адрэналіне». Суддзя Лілія Цяліца прызнала Фрэня вінаватым паводле арт. 364 КК і асудзіла яго на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запрашваў пракурор, гэта амаль самае строгае пакаранне па гэтым артыкуле. Хлопца арыштавалі ў залі суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»