Ілля Двойрын
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 4 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай
Суддзя: Лапко Віталь
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Іллю Двойрына затрымалі 4 ліпеня разам з сынам Дзмітрыем і нявесткай Вікторыяй, а таксама іншымі сваякамі. Па месцы жыхарства правялі ператрус. Пазней Двойрына змясцілі ў Віцебскі ІЧУ. Ілля - работнік “Нафтана”. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Судовы працэс вёў суддзя Віталь Лапко.
У судзе горада Наваполацка 28 верасня 2023 года вынесены прысуд - пазбаўленнне волі тэрмінам на адзін год умоўна.
Іллю вызвалілі з-пад варты ў залі суда.
Падрабязнасці прысуду ў дачыненні да Іллі Двойрына, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z"
Жыхара Наваполацка, які абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і літарай "Z", будуць судзіць
Наваполацк: Іллю Двойрына асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і літарай "Z"