Ілля Туркоў
Спецыяліст па аперацыях з нерухомасцю, асуджаны на 4 гады калоніі
Дата нараджэння: 24 траўня 1982
Дата затрымання: 27 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-1

Ілля Мікалаевіч Туркоў – мінчанін, спецыяліст па аперацыях з нерухомасцю.
Быў затрыманы 27 ліпеня дома і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў актыўным удзеле 14 ліпеня ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
Суд пачаўся 17 снежня 2020 года. У працэсе Ілля Туркоў па арт. 342 КК сваю віну не прызнаў, па арт. 364 КК – прызнаў.
Суд пачаў разгляд крымінальнай справы Іллі Туркова па падзеях 14 ліпеня
Суддзя суда Першамайскага раёна г. Мінск Таццяна Ліннік палічыла мужчыну вінаватым і асудзіла яго на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама пастанавіла спагнаць з Іллі Туркова кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага АМАПаўца ў памеры 500 рублёў.
![]()
Іллю Туркова асудзілі да чатырох гадоў калоніі за падзеі 14 ліпеня
За 5 хвілін у счэпцы і два штуршкі ў спіну - 4 гады пазбаўлення волі