Ілля Смольскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 7 жніўня 1998
Дата затрымання: 16 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 14 студзеня 2022
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Ціхановіч Алена
Справы: Пратэсты Брэст
Суд Ленінскага раёна Брэста 6 лістапада 2020 года вынес прысуд па крымінальнай справе Іллі Андрэевіча Смольскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ.
Суддзя Грушко прызнаў Іллю Смольскага вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (ИУОТ №26).
Следствам было ўстаноўлена, што 16 верасня каля гадзіны ночы нехта падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Брэсце і, падскочыўшы, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю. Затым чалавек пайшоў далей.
Абвінавачаны Смольскі зрабіў заяву, што віну прызнае цалкам. Аднак да гэтага на пытанні аб прычынах свайго ўчынку казаў, што зрабіў гэта "па дурасці" і што "не хацеў паказаць блюзнерскага стаўлення да сцяга".
Ілля цалкам адбыў пакаранне і 14 студзеня 2022 быў вызвалены.
Брэст: За знявагу дзяржаўнага сцяга - адзін год абмежавання волі
Абвінавачаны Смольскі зрабіў заяву, што віну прызнае цалкам.