Ігнат Сідорчык
рэжысёр, актор, паэт
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 жніўня 1989
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 3 ліпеня 2023
Суддзя: Машкетаў Юрый
Пракурор: Падліпскі Дзмітрый
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Ігнат Ігаравіч Сідорчык — акцёр і рэжысёр. У 2011 годзе скончыў кафедру рэжысуры Беларускай акадэміі мастацтваў.
Знаходзіўся ў ІЧУ г. Жодзіна, пазней быў пераведзены ў СІЗА-1.
Спачатку яму было прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — "Арганізацыя масавых беспарадкаў". Затым артыкул быў перакваліфікаваны на 342 — "Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак".
16 лютага 2021 года суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў ягоным тэлефоне 10 жніўня 2020 года. У ім Ігнат паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі-серверам і дадаткамі ў выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавацілі ў блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра "Беларусь" у Мінску.
14 чэрвеня 2021 года Ігнат пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 49.
3 ліпеня 2023 г. Сідорчык выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Масавы пераслед палітзняволеных "хімікаў": што вядома цяпер
Палітзняволенага рэжысёра Сідорчыка вызвалілі ў зале суда. Яго асудзілі да трох гадоў "хіміі"
«Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
У Ігната Сідорчыка з'явіўся "хросны"