Ігар Вінакураў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 траўня 2001
Дата затрымання: 3 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 снежня 2021
Дата вызвалення: 10 траўня 2024
Суддзя: Брэган Яўген
Справы: Справа карагодаў
Ігар Алегавіч Вінакураў — жыхар Брэста, фігурант брэсцкай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Суд Маскоўскага раёна Берасця 3 чэрвеня 2021 вынес прысуды паводле "карагоднай" крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцейцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган асудзіў Ігара Вінакурава на 1,5 года "хатняй хіміі".
Ігара Вінакурава пакаралі дадаткова з фігурантамі "шостай партыі" карагоднай справы. За пашкоджанні дзвюх камер "Белтэлекама" і нанясенне "цынічных надпісаў" па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) і па папярэднім абвінавачванні Ігару прысудзілі агулам два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
14 снежня 2021 Ігар пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №17.
Выйшаў на волю вясной 2024 г.
«Справа карагодаў» у Брэсце. Што вядома цяпер?
Яшчэ 13 абвінавачаных. У Брэсце пачалі судзіць пятую "партыю" па "справе карагодаў"