Ігар Вераціла
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 80 БВ
Від пакарання: штраф
Суддзя: Сяргейка Мікалай
Пракурор: Кізелевіч Яўген
Справы: Пратэсты Ваўкавыск
Ігару Верацілу – 34 гады, ён працуе майстрам змены на “Краснасельскбудматэрыялы”. Яго абвінавачваюць па артыкуле 341 КК Беларусі «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці».
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў Яўген Кізелевіч. Ад адваката абвінавачаны адмовіўся. Свае правы на судзе адстойваў сам.
22 снежня Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд.
Ігара Верацілу аштрафавалі на 80 базавых велічынь (2320 рублёў – рэд.).