Ігар Векер
Дата нараджэння: 30 студзеня 1994
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса — Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Кубракова Ганна
Групы: Сілавікі
Ігар Паўлавіч Векер быў асуджаны па ч. 1 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), ч. 2 арт. 352 КК (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй), ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 1 арт. 352 КК (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).
Інфармацыі пра Ігара вельмі мала: яму 29 гадоў, пасля сканчэння ў 2017 годзе Акадэміі МУС працаваў у аддзеле Дэпартамента «Ахова» ў Оршы, займаўся спортам.
З 4 ліпеня па 15 жніўня 2023 года ў судзе горада Орша ў закрытым фармаце справу разглядала суддзя Ганна Кубракова.