Ігар Токараў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 лістапада 1987

Дата затрымання: 3 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 чэрвеня 2022

Дата вызвалення: 25 лістапада 2024

Суддзя: Шут Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Ігар Аляксандравіч Токараў быў затрыманы 3 снежня 2021 года па крымінальнай справе, звязанай з групавымі дзеяннямі, які груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Ігару прад'яўлены абвінавачванні.

У сярэдзіне лютага 2022 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Ігара з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА-1.

15 сакавіка 2022 г. быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

З 22 чэрвеня адбывае пакаранне ў ПУАТ № 43

Паводле падлікаў, мусіў выйсці на волю напрыканцы лістапада 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»