Ігар Шнэйдэраў

Дата затрымання: 7 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Курпачэнка Максім

У Магілёўскім раённым судзе 22 красавіка па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) асудзілі мясцовага жыхара Ігара Шнэйдэрава. Справу разглядаў суддзя Максім Курпачэнка. Суд праходзіў у будынку МДУ імя Куляшова.

Дзяржабвінавачванне запрасіла для Шнэйдэрава тры месяцы арышту. Менавіта такое пакаранне і прызначыў суддзя. Вядома, што абвінавачаны не абскарджваў прысуд, таму ён ужо ўступіў у сілу.

Тры месяцы арышту прысудзілі магілёўцу за тое, што зняў з сельскага дома культуры сцяг і схаваў яго ў гаражы

У Магілёўскім раённым судзе 22 красавіка да трох месяцаў арышту па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) асудзілі 39-гадовага мясцовага жыхара Ігара Шнэйдэрава. Справу разглядаў суддзя Максім Курпачэнка. Суд праходзіў у будынку МДУ імя Куляшова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»