Ігар Санкевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 1 студзеня 1992

Дата затрымання: 11 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Ігар Аляксандравіч Санкевіч — жыхар Вілейкі, затрыманы 11 лістапада 2021 года за ўдзел у пратэсных акцыях. Мужчыну адвезлі ў Мінску ў ізалятар часовага ўтрымання і праз 10 дзён перавялі ў СІЗА-1.

Санкевічу прад'явілі абвінавачванне ў актыўным удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

30 снежня 2021 адбыўся суд, у выніку якога Ігар быў пакараны трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Ён быў вызвалены ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.


Ігар пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»