Ігар Самусенка
адміністратар велапракату
Дата нараджэння: 20 кастрычніка 1995
Дата затрымання: 22 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 218 Крымінальнага кодэксу - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Ігар Самусенка быў затрыманы 22 кастрычніка за нанясенне 9 кастрычніка на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу "Не забудем".
Ігару было прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры).
Утрымліваўся да суда СІЗА Жодзіна.
На судзе 8 снежня Ігару прысудзілі паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і вызвалілі ў зале суда.
![]()
Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў
![]()
Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?
![]()
За другі надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай мінчукоў асудзілі да "хіміі" і калоніі строгага рэжыму