Ігар Пыж'янаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 снежня 1972
Дата затрымання: 12 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата вызвалення: 20 верасня 2023
Суддзя: Гаўрылаў Аляксандр
Групы: Актывісты, Сілавікі, Юрысты і адвакаты
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Турэмны рэжым
Ігар Юр'евіч Пыж'янаў — юрыст з Ліды. Да затрымання працаваў ў кампаніі "Белтэкс оптык" намеснікам дырэктара па прававых пытаньнях. У яго дзве юрыдычныя адукацыі. Раней працаваў у Лідзкім РАУС, адкуль сышоў у запас капітанам. Быў назіральнікам падчас прэзідэнцкіх выбараў.
Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) і прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму. Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі.
Падставай для пачатку крымінальнай справы стаў інцыдэнт падчас затрымання Пыж'янава.
"Прыйшоў сусед і сказаў брату, што ён павінен пераставіць аўтамабіль, які перашкаджае выезду. Калі ён выйшаў да аўто, да яго падышлі два супрацоўнікі, сказалі, што хочуць з ім пагутарыць. Ён сеў у машыну, яны селі да яго ў машыну без дазволу. Той, які быў ззаду, паказаў "корачку". Другі стаў яго зневажаць, забіраць ключы, правакаваць. Мой брат на гэта не клюнуў, пераставіў машыну разам з імі. Потым ён зачыніў машыну, яны выйшлі, адзін з супрацоўнікаў пачаў яго зневажаць. Мой брат спытаў: вы хочаце мяне арыштаваць? Яны кажуць, што не. Але адзін схапіў яго за руку, хацеў яе заламаць, і мой брат, каб вызваліцца, зрабіў яму падножку. Потым супрацоўнікі з'ехалі, а брат павёз сына ў школу", — распавёў брат Ігара Леанід.
Палітзняволенага юрыста Ігара Пыж'янава ў калоніі моцна збівалі. Пра гэта распавёў былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў:
"Ігара Пыж'янава "вывозілі на раскрутку", то бок хацелі распачаць новую справу. Ён пачаў галадоўку. Яго пасадзілі за гэта ў ШІЗА, дзе прабыў 30 сутак. Выйшаў адтуль як цень, але працягваў галадаць. Дзесьці ў верасні-кастрычніку я дазнаўся, што ён ізноў у ШІЗА. Чуваць было ягоны голас. Ён патрабаваў лекара. Лекара не клікалі. Ён пачаў крычаць гучней і абурацца. Тады яго збілі.
Усе мы чулі яго нечалавечыя крыкі і нават гукі ўдараў. Пасля дайшла інфармацыя, што ён не можа ані сядзець, ані ляжаць, а толькі стаіць. Потым яго пачалі напампоўваць абязбольвальнымі і транквілізатарамі. Аднаго разу атрымалася задаць яму некалькі пытанняў у прагулачным дворыку праз сцяну, але ён дрэнна іх разумеў, адказваў недарэчы і затарможана".
25 жніўня 2022 г. адбыўся суд па замене Ігару пакарання на больш жорсткае: паводле рашэння суддзі Віталя Лапко палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.
У верасні 2023 г. выйшаў на волю.
На палітзняволенага Ігара Пыж'янава хочуць завесці новую крымінальную справу
«Мой брат пацярпеў за праўду». У Лідзе асудзілі юрыста на тры гады калоніі