Ігар Пятран
Былы палітвязень
Дата затрымання: 22 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 верасня 2021
Дата вызвалення: 22 жніўня 2023
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Ігар Валер'евіч Пятран — жыхар Баранавічаў, асуджаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Пагроза гвалтам супрацоўніку праваахоўных органаў) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) за каментары ў "Аднакласніках".
Яго асудзілі 22 верасня 2021 да двух гадоў калоніі і ўзялі пад варту з зале суда.
Утрымліваўся ў СІЗА-6. Адбываў пакаранне ў івацэвіцкай ПК № 5.