Ігар Петрусевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзеравянка Таццяна 

30 сакавіка 2022 года ў судзе горада Барысава быў агучаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Ігара Петрусевіча. Мужчыну абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія").

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму ніякія іншыя падрабязнасці працэсу невядомыя. Справу разглядала суддзя Таццяна Дзеравянка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»