Ігар Парункевіч

Спецыяльная вытворчасць

Дата нараджэння: 5 студзеня 1995

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бачышча Алена

Групы: Актывісты, Бізнесмены

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" супраць прадпрымальніка, які дапамагаў пратэстоўцам.

Ігар Сяргеевіч Парункевіч быў уладальнікам бара ў Паставах. Ужо апынуўшыся ў замежжы, ён распавядаў, што падтрымліваў Святлану Ціханоўскую, і што ў ягоным бары "выставілі каробку для ахвяраванняў для тых людзей, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту". Міліцыянтам гэта не спадабалася, яны спачатку пагражалі, а потым і насамрэч завялі на прадпрымальніка крымінальную справу, піша "Віцебская Вясна". Ён мусіў пакінуць Беларусь, і цяпер жыве ў Літве.

Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па трох артыкулах КК — аб распальванні варожасці, абразе Лукашэнкі і гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да міліцыянта (артыкулы 130, 368 і 364 КК). Следчы камітэт у сваім пасце прапануе Ігару Парункевічу з'явіцца ва ўпраўленне СК па Мінску.

З 18 па 22 красавіка 2024 года яго справу разглядала ў Мінскім абласным судзе суддзя Бачышча Алена якая асудзіла Ігра да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

14 жніўня 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Любавіцкі Ігар.

Прадпрымальніка з Паставаў, які дапамагаў пратэстоўцам, завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе 29-гадовага Ігара Парункевічаа, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій, завочна асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Следчы камітэт пачаў "спецвытворчасць" супраць прадпрымальніка, які дапамагаў пратэстоўцам

Як паведамляе "Медыязона", размова ідзе пра Ігара Парункевіча, які быў уладальнікам бара ў Паставах, дзе збіралі грошы пацярпелым ад рэпрэсій.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»