Ігар Нядбайла

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Ігара Ігаравіча Нядбайла абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Суд Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка 2023 года прызначыў Нядбайлу  пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

У дачыненні да яго мера стрымання ў выглядзе залогу ў суме 3 700 рублёў да ўступлення прысуду ў законную сілу пакінутая без зменаў.

Яшчэ аднаго мінчука асудзілі за ўдзел у масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе

У судзе Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка 2023 года вынесены прысуд 30-гадоваму Ігару Нядбайлу, якога абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэcту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»